Памперсы для Трампа, новы сцяг Францыі: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў
Сустрэча Трампа і Пуціна, палітызацыя рэстараннага бізнесу ў ЗША — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.
![1_114.jpg 1_114.jpg](/img/v1/images/1_114.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Увесь тыдзень Францыя святкавала перамогу ў чэмпіянаце свету. «Сінія» (так называюць зборную краіны) абыгралі ў фінале Харватыю і ў другі раз у гісторыі стала чэмпіёнам. Пад уплывам эйфарыі ў Францыі ліванскае выданне Swaha прапанавала французам памяняць дызайн свайго сцяга.
![2_103.jpg 2_103.jpg](/img/v1/images/2_103.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Між тым, многія афрыканцы лічаць, што чэмпіёнамі свету стала не зборная Францыі, а зборная Афрыкі. Сапраўды, многія вядучыя футбалісты маюць афрыканскае паходжанне. Бэкграўнд перамогі французаў адлюстраваў мастак выдання Mexique з Мексікі.
![3_81.jpg 3_81.jpg](/img/v1/images/3_81.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У фокусе ўсеагульнай цікавасці апынуўся і амерыканска-расійскі саміт у Хельсінкі. Частка каментатараў лічаць, што Дональд Трамп пасаваў перад Уладзімірам Пуціным. Мастак нямецкага часопіса Der Spiegel убачыў у гэтым нават нейкі дзіцячы комплекс амерыканскага гаранта. На малюнку Пуцін у думках баіцца, што Трамп можа назваць яго татам.
![4_83.jpg 4_83.jpg](/img/v1/images/4_83.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тым часам у ЗША працягваецца скандал, які выклікаў выпадак у адным з рэстаранаў у штаце Вірджынія. Там прэс-сакратарку Белага дома Сару Сандэрс адмовіліся абслугоўваць з-за таго, што яна працуе на Дональда Трампа. Палітызацыю рэстараннага бізнесу ахвотна высмейваюць карыкатурысты ў тым ліку і газеты The Arizona Star. У змешчанай на яе старонках карыкатуры супрацоўнік рэстарану пытаецца ў наведвальнікаў: «Вы ў якой зале будзеце вячэраць — у зале для кансерватараў або для лібералаў?».
![5_1_4.jpg 5_1_4.jpg](/img/v1/images/5_1_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Між тым у свеце працягваецца сезон адпачынкаў. Амерыканскае выданне Student News Daily мяркуе, што адпачываць сёння прыходзіцца перш за ўсё ад залежнасці ад кампутараў, якія мрояцца нават на пляжах.
***
Паглядзіце таксама папярэднія агляды сусветнай карыкатуры. А якія тэмы былі б цікавыя вам? Пішыце ў каментарах!