Папа Рымскі Францыск дазволіў шараговым святарам адпускаць грэх аборту
Такое рашэнне было прынята ў гонар Юбілейнага года міласэрнасці, які адзначаецца раз на 25 гадоў.
Папа Рымскі Францыск
Папа Рымскі Францыск прадаставіў кожнаму асобнаму святару права вырашаць, ці адпускаць грэх аборту. Пра гэта пантыфік напісаў у распаўсюджаным 1 верасня лісце мансеньёру Рыно Фізікела, старшыні Папскай рады па садзейнічанні новай евангелізацыі, паведамляе ТАСС.
"З нагоды будучага Юбілейнага года міласэрнасці кожны святар можа вырашаць, адпускаць яму ў гэты год грэх аборту ў выпадку шчырага раскаяння і пакаяння зграшыўшай", — прыводзіць вытрымку з дакумента агенцтва АНСА.
Да гэтага часу адпускаць такі цяжкі грэх, які царква прыраўноўвае да забойства, маглі толькі епархіяльныя біскупы.
Францыск абвясціў аб правядзенні пазачарговага Юбілейнага года, пачынаючы з 8 снежня 2015 года. У такія юбілейныя гады, якія адзначаюцца, як правіла, раз на 25 гадоў, адкрываюцца святыя вароты папскіх кафедральных сабораў. Лічыцца, што верніку, які праходзіць іх пасля споведзі і прычашчэння, адпускаюцца грахі.
Апошні раз Юбілейны год адзначаўся ў 2000 годзе пры Яне Паўле II.