ПАР. Чэмпіянат або свята белага расізму?

У Паўднёвай Афрыканскай Рэспубліцы (ПАР), якая праз пару тыдняў прымае чэмпіянат свету па футболу, сярод чарнаскурых грамадзян расце незадаволенасць фарматам арганізацыі турніру. На іх думку, дзеючая схема амаль цалкам пазбавіла чарнаскурых аматараў гульні ў мяч магчымасці удзельнічаць у свяце. Так, толькі 11 тысяч чалавек грамадзян ПАР змогуць назіраць за спаборніцтвамі з трыбунаў. Сярод іх, па словах чарнаскурых фанатаў, практычна адны белыя, якія складаюць эліту краіны. Сакрэт феномену вельмі просты — перад тым, каб набыць білет, трэба было зарэгістравацца на спецыяльным сайце.

У Паўднёвай Афрыканскай Рэспубліцы (ПАР), якая праз пару тыдняў прымае чэмпіянат свету па футболу, сярод чарнаскурых грамадзян расце незадаволенасць фарматам арганізацыі турніру. На іх думку, дзеючая схема амаль цалкам пазбавіла чарнаскурых аматараў гульні ў мяч магчымасці удзельнічаць у свяце. Так, толькі 11 тысяч чалавек грамадзян ПАР змогуць назіраць за спаборніцтвамі з трыбунаў. Сярод іх, па словах чарнаскурых фанатаў, практычна адны белыя, якія складаюць эліту краіны. Сакрэт феномену вельмі просты — перад тым, каб набыць білет, трэба было зарэгістравацца на спецыяльным сайце. Аднак інтэрнэт — гэта прадмет раскошы для чарнаскурых. Дададзім, што з-за напружанай палітычнай сітуацыі, выкліканай нядаўнім забойствам лідэра белых расістаў, зоны правядзення спаборніцтваў і турыстычныя кварталы будуць моцна ахоўвацца паліцыяй. Прапускаць туды тубыльцаў не будуць. Іншымі словамі, як кажуць крытыкі, чорны чалавек, як і ў часы апартэіду, будзе чужы на гэтым свяце.
Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)