Парашэнка: Украіна і АБСЕ адзіныя выконваюць мінскія дамоўленасці
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заяўляе, што толькі Украіна і АБСЕ прытрымліваюцца мінскіх дамоўленасцей.
«На жаль, іншыя ўдзельнікі мінскіх дамоўленасцей, акрамя Украіны і АБСЕ, не
выконваюць узятыя на сябе абавязацельствы», — сказаў ён, адкрываючы пасяджэнне СНБА ў аўторак у Кіеве.
Парашенка ўдакладніў, што гаворка ідзе пра выкананне рэжыму спынення агню, вызваленні закладнікаў, стварэнні буфернай зоны і іншых дамоўленасцей, дасягнутых у Мінску.
interfax.com.ua