Ва Украіне забароненыя 69 фільмаў з удзелам Парэчанкава

Дзяржаўнае агенцтва па пытаннях кіно прыняло рашэнне аб адмене або адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі фільмаў і тэлесерыялаў з удзелам расійскага акцёра Міхаіла Парэчанкава па звароту Міністэрства культуры, Службы бяспекі, а таксама Нацыянальнага саюза кінематаграфістаў.



porechenkov.jpg

«3 лістапада гэтага года адбылося пасяджэнне экспертнай камісіі па пытаннях распаўсюджвання і дэманстрацыі фільмаў пры Дзяржкіно, якая рэкамендавала Дзяржкіно забараніць для кіна- і тэлепаказа публічнага камерцыйнага відэа, хатняга відэа на тэрыторыі Украіны 69 стужак з удзелам акцёра, рэжысёра, прадзюсара — Міхаіла Парэчанкава», — паведамляе прэс-служба ведамства. 
На падставе названага рашэння экспертнай камісіі Дзяржкіно адмяніла або адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі названым фільмам. 

«Расійскі акцёр Парэчанкаў сваімі дзеяннямі са зброяй у руках у падтрымку тэрарызму вывеў сябе за межы кантэксту культуры і мастацтва. Дэманстрацыя фільмаў з яго удзелам пасля такога ўчынку была б маральнай падтрымкай і распаўсюджваннем ідэалогіі тэрарызму і экстрэмізму», —  адзначыў старшыня Дзяржкіно Філіп Ільленка. 


У Дзяржкіно нагадалі, што 30 кастрычніка гэтага года акцёр Парэчанкаў прыехаў у Данецк, нягледзячы на забарону ўезду ва Украіну ў сувязі з яго падтрымкай анэксіі Расіяй Крыма. Знаходзячыся на пазіцыях тэрарыстаў, ён зрабіў некалькі чэргаў з буйнакалібернага кулямёта ў бок украінскіх пазіцый Данецкага аэрапорта. 
apostrophe.com.ua