Парашэнка зрабіў Дзень казацтва Днём абаронцы Украіны — замест 23 лютага

Пётр Парашэнка вызначыў 14 кастрычнік Днём абаронцы Украіны. Адпаведны ўказ № 806/2014 абнародаваны на сайце прэзідэнта, паведамляе www.pravda.com.ua.



s29909_sm.jpg

ёння, на Пакровы, — дзень абаронцы Украіны. Прэзідэнт падпісаў адпаведны ўказ. 23 лютага мы больш не будзем адзначаць", — напісаў у Твітары прэс-сакратар прэзідэнта Святаслаў Цэголка.

Як сказана ва ўказе, гэта зроблена "з мэтай павагі мужнасці і гераізму абаронцаў незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, ваенных традыцый і перамог украінскага народа, садзейнічання далейшаму ўмацаванню патрыятычнага духу ў грамадстве і ў падтрымку ініцыятывы грамадскасці".

"Усталяваць ва Украіне свята — Дзень абаронцы Украіны, якое адзначаць штогод 14 кастрычніка", — вырашыў Парашэнка.

Пры гэтым страціў сілу ўказ прэзідэнта Украіны ад 23 лютага 1999 №202.

Як вядома, трэці прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, спрабуючы змяніць савецкія традыцыі, зрабіў 6 снежня Днём украінскай арміі. Аднак многія людзі да гэтага часу віншуюць 23 лютага мужчын з Днём абаронцы айчыны.

З 1999 года свята Пакровы, 14 кастрычніка, адзначалася як Дзень украінскага казацтва.

Акрамя таго, 14 кастрычніка святкуецца як дзень УПА, таму што лічыцца, што Украінская паўстанцкая армія была створана на Пакровы ў 1942 годзе.