У Кіеве праходзіць марш да гадавіны УПА (відэа)

У Кіеве пачаліся мерапрыемствы з нагоды 72-й гадавіны Украінскай паўстанцкай арміі, Дня ўкраінскага казацтва і свята Пакрова.

Усеўкраінскае аб’яднанне «Свабода» з гэтай нагоды праводзіць у цэнтры Кіева марш. Акцыя пачынаецца з мітынгу на Майдане Незалежнасці, пасля калёна рушыць па Храшчаціку да Еўрапейскай плошчы і вуліцы Грушэўскага.

Заяўка пададзеная на ўдзел у мерапрыемстве 20 тысяч чалавек. Паводле заяўкі, пры праходжанні калоны будзе занятая ўся праезная частка па названым маршруце.

www.svaboda.org