Парэчанкаву падчас спектакля кінулі пісталет: На, Міша, пастраляй!

4 лістапада на прэм'еры спектакля «Трамвай «Жаданне» у МХТ імя Чэхава ў Маскве актывістка Кацярына Мальдон кінула акцёру самаробную медаль «За Лугандон», калі акцёры выйшлі на паклон.



luhandonski_stralok.jpg

 Пасля гэтага яна з крыкамі «На, Міша, ты ж любіш ва ўкраінцаў страляць! Застрэль мяне!» кінула ў Парэчанкава цацачны пісталет. Мальдон не затрымалі.

30 кастрычніка Міхаіл Парэчанкаў наведаў пазіцыі сепаратыстаў у аэрапорце Данецка. Там ён пагутарыў з байцамі самаабвешчанай «ДНР» і зрабіў некалькі стрэлаў з кулямёта. Падчас наведвання аэрапорта на акцёры была каска з надпісам «Прэса». Як пазней патлумачыў акцёр, гэта абмундзіраванне яму выдалі сепаратысты.

tvrain.ru