Парламенцкія выбары ў Бангладэш: байкот, страйк, спаленыя ўчасткі, крывавыя сутычкі
Спаленыя выбарчыя ўчасткі, байкот апазіцыі і адсутнасць міжнародных назіральнікаў. У такіх умовах у Бангладэш пачаліся ў нядзелю ўсеагульныя парламенцкія выбары.

Спалены будынак школы, дзе меўся быць выбарчы ўчастак
Галоўная апазіцыйная Нацыяналістычная партыя краіны патрабавала ад уладаў заснаваць так званы «часовы беспартыйны ўрад», які мог бы арганізаваць галасаванне. Аднак
прэм'ер-міністр Шэйх Хасін на гэта не пайшла і нацыяналісты абвясцілі байкот выбараў. Такім чынам перамога пасля нядзельнага галасавання фактычна гарантаваная кіруючай Народнай
лізе.
Паралельна ў Бангладэш праходзіць 48-гадзінны ўсеагульны страйк з патрабаваннем адмены выбараў. На гэтым фоне адбыліся бойкі прыхільнікаў і праціўнікаў кіруючай партыі, якія скончыліся гібеллю
трох чалавек. Апазіцыйна настроеныя дэманстранты спалілі 60 выбарчых участкаў.
У дзень галасавання ўлады спрабуюць падтрымліваць парадак узмоцненымі ваеннымі і паліцэйскімі патрулямі ў гарадах краіны.
euronews.com