Паўднёвая Карэя назвала дату і месца перамоваў з КНДР

Абодва бакі сустрэнуцца ў вёсцы Панмунджом 29 сакавіка, распавялі ў Сеуле. Там жа прадстаўнікі Паўднёвай Карэі і КНДР перад пачаткам Алімпіяды правялі першыя за апошнія два гады перамовы

peramovy.jpg

Паўночная Карэя прыняла прапанову Паўднёвай Карэі правесьці перамовы на высокім узроўні 29 сакавіка, паведамляе Younhap са спасылкай на заяву паўднёвакарэйскага Міністэрства аб'яднання.
У ходзе гэтага дыялогу бакі, як растлумачылі ў ведамстве, спадзяюцца вызначыць дату і месца правядзення міжкарэйскага саміту, які Сеул і Пхеньян спачатку прымяркоўвалі на канец красавіка.
Цяперашняя сустрэча, па дадзеных міністэрства, адбудзецца на лініі размежавання ў дэмілітарызаванай зоне ў вёсцы Панмунджом. Там жа краіны сустракаліся ў студзені, перад пачаткам Алімпіяды ў Пхёнчхане. Ініцыятыву правесці перамовы менавіта там у наступны чацвер Сеул перадаў Паўночнай Карэі 22 сакавіка праз памежны канал сувязі.
«Сёння Паўночная Карэя праз канал памежнай сувязі пагадзілася [з прапановай Паўднёвай Карэі]», — распавялі ў Міністэрстве аб'яднання, дадаўшы, што, па дадзеных Пхеньяна, паўночнакарэйскую дэлегацыю на гэтай сустрэчы ўзначаліць старшыня камітэта КНДР па мірным аб'яднанню Карэі Ры Сон Гвон.
На чале дэлегацыі Паўднёвай Карэі на гэтых перамовах (яна будзе складацца з трох чалавек), як растлумачылі ў міністэрстве, будзе міністр аб'яднання Чо Мён Гён. Таксама з боку Сеула на перамовах будуць прысутнічаць прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта і Нацыянальнай разведвальнай службы.