Паўночная Карэя зрабіла выпрабаванне тактычнай ракеты ​

Падрабязнасці пакуль не паведамляюцца. Працягваецца аналіз дадзеных выведкі, піша Свабода.

maxresdefault_62.jpg


У сярэдзіне красавіка лідар КНДР Кім Чэн Ын прысутнічаў на выпрабаванні новага тыпу «кіраванай ракеты тактычнага прызначэньня».
Паводле амерыканскіх экспэртаў, гэтыя выпрабаванні выкарыстоўваюцца Пхеньянам для ціску на Вашынгтон на фоне безвыніковых перамоваў аб дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.
Другі амерыкана-паўночнакарэйскі саміт, які адбыўся ў лютым, не прынёс вынікаў, паколькі Кім не пагадзіўся цалкам згарнуць свае ракетна-ядзерныя праекты ў абмен на паслабленьне санкцый.
Паводле паўночнакарэйскіх СМІ, насельніцтва краіны «гатова жыць на вадзе і паветры», але не саступіць замежнаму націску. Пхеньян дае Вашынгтону час да канца года «праявіць гнуткасць», у адваротным выпадку ён знойдзе «іншыя шляхі» забяспечыць сваю бяспеку.
Аналітыкі лічаць, што гаворка можа ісці аб аднаўленні выпрабаванняў забароненых узбраенняў.
З лістапада 2017 года Пхеньян выконвае мараторый на выпрабаванні ядзерных зарадаў і пускі міжкантынэнтальных балістычных ракет.
Цяперашні тэст не парушае мараторыя, але, на думку The New York Times, кідае цень на сцвярджэнні Дональда Трампа аб тым, што дзякуючы яму адносіны з Паўночнай Карэяй фундаментальна змяніліся да лепшага.