Павел Латушка: Беларуская дыяспара – гэта трэцяя сіла
Кіраўнік НАУ падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы з супольнасцю беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа», на якой ён учора прысутнічаў разам са Святланай Ціханоўскай.
«Дыяспара беларуская — гэта з'ява, гэта, калі хочаце, трэцяя сіла, гэта самаахвярныя і самаадданыя людзі. Яны столькі зрабілі для новай, дэмакратычнай Беларусі і яшчэ столькі зробяць. Гэта не зразумеў рэжым і ніколі не зразумее: чаму ж так беларусы аб'яднаныя і ў Беларусі, і па-за межамі Бацькаўшчыны?
Дзякуй усім беларусам замежжа за тое, што вы зрабілі і робіце:
• дапамога бежанцам і рэпрэсаваным;• матэрыяльная дапамога страйкамам i не толькi;• прасоўванне навiн пра Беларусь у краiнах свету;• шматлiкiя акцыi ў падрымку беларускага народа;• прасоўванне "Акта аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі";• перанос чэмпiянату свету па хакеi з Беларусi;• стварэнне Народных амбасад;• праца з еўрааблігацыямі Беларусi;• i яшчэ шмат-шмат чаго, каб наблiзiць Беларусь да сапраўднай свабоды.
Я проста ганаруся вамі як беларус, ганаруся тым, што пазнаў столькі шчырых, неабыякавых сяброў. Дзякуй вам!» — напісаў Павел Латушка.