Пажарам ля возера скончылася «Узяцце Берліна» ў Цюмені

У Цюмені патрыятычны квэст «Маладой гвардыі» скончыўся пажарам ля возера.

cjumen22022_05_14_20_02_00.jpg

На апошнім этапе квэста для школьнікаў «Узяцце Берліна» арганізатары выкарыстоўвалі петарды, паведаміла рускае выданне «Наш горад». Пасля гэтага загарэўся ўчастак побач з возерам Круглае. Другі квэст адмянілі.

Але 13 траўня рэгіянальнае аддзяленне «Маладой гвардыі» заявіла, што ўсё было зусім не так, што журналісты «пераблыталі». Па іх словах, яны выкарыстоўвалі піратэхніку ўнутры металічнай бочкі, а тэрыторыю перад квэстам ачысцілі ад травы, каб не загарэлася. 

cjumen2022_05_14_20_01_48.jpg

Пажар нібыта пачаўся недалёка ад месца квэста і з-за моцнага ветру перайшоў на іх тэрыторыю.

Паводле «Медузы»