Першая ступень ракеты Falcon 9 у трэці раз паспяхова прызямлілася на марскую платформу

Першая ступень ракеты-носбіта Falcon 9, якая раней стартавала з касмадрома ў ЗША, паспяхова прызямлілася на марскую платформу.

space_x.jpg


Як паведамляе УНІАН, ракета Falcon 9 з тэлекамунікацыйным спадарожнікам Тайланда Thaicom 8 стартавала з касмадрома на мысе Канаверал у 17.39 па часе Усходняга ўзбярэжжа ЗША.

Гэта трэцяя запар паспяховая спроба вяртання першай ступені Falcon 9. Так, 6 мая ракета-носбіт вывела на арбіту спадарожнік JCSAT-14, які належыць японскаму тэлекамунікацыйнаму аператару. 8 красавіка ніжняя ступень таксама паспяхова здзейсніла кіраваную пасадку на плывучую платформу.

Першапачаткова пуск ракеты павінен быў адбыцца яшчэ ў ноч на 27 траўня. Прычынай адмены пуску паводле заснавальніка SpaceX Ілана Маска аказаліся нязначныя непаладкі з рухавіком верхняй ступені.