Перу. Паводка пакінула 100 тысяч чалавек без жытла
Праліўныя дажджы не спыняюцца ў Перу са снежня мінулага года. На палове тэрыторыі краіны абвешчаны рэжым надзвычайнага становішча.
![1974819.jpg 1974819.jpg](/img/v1/images/1974819.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дажджы выклікалі паводкі, ахвярамі якіх ужо сталі па менш меры 75 чалавек,
яшчэ 20 зніклі без вестак. Разбураныя 12 тысяч жылых дамоў і іншых будынкаў, 25
школ і 8 бальніц, 100 тысяч перуанцаў засталіся без прытулку. На палове
тэрыторыі краіны абвешчаны рэжым надзвычайнага становішча.
У сталіцы Ліме перыядычна адключаюць водаправод — ачышчальныя станцыі не спраўляюцца з патокамі бруднай вады, якая сцякае з гор. У наваколлі горада разбітыя намётавыя лагеры для людзей, што засталіся без даху над галавой.
Многія населеныя пункты апынуліся адрэзанымі з-за апоўзняў, разбураных дарог і чыгуначных шляхоў. Ратавальнікі могуць дабрацца туды толькі на верталётах. Ім на дапамогу ўлады накіравалі вайсковыя падраздзяленні.
На думку спецыялістаў, разгул стыхіі тлумачыцца кліматычным феноменам Эль-Ніньё. Гэта цёплая плынь, што павышае тэмпературу паверхневага пласта вады ў Ціхім акіяне, уплывае на кірунак ветру і выклікае праліўныя дажджы.
Паводле euronews.com