Перу. Закаханыя тэрарысты абвясцілі галадоўку

Увесь свет гаворыць пра галадоўку дысідэнтаў на камуністычнай Кубе. Як ні парадаксальна, іх вопыт, здаецца, зацікавіў камуністаў, якія сядзяць у турмах іншых краін. Напрыклад, Абімаэля Гусмана (75 гадоў) — лідэра арганізацыі «Sendero Luminoso» («Светлы Шлях»). У свой час «Sendero Luminoso» была самай актыўнай тэрарыстычнай групоўкай у Лацінскай Амерыцы. На рахунку барацьбітоў за камунізм прыкладна 69 тысяч забітых. У 1992 годзе таварыша Гусмана злавілі, а саму групоўку прыкладна да 2006 года проста знішчылі сілавымі метадамі.

Увесь свет гаворыць пра галадоўку дысідэнтаў на камуністычнай Кубе. Як ні парадаксальна, іх вопыт, здаецца, зацікавіў камуністаў, якія сядзяць у турмах іншых краін. Напрыклад, Абімаэля Гусмана (75 гадоў) — лідэра арганізацыі «Sendero Luminoso» («Светлы Шлях»). У свой час «Sendero Luminoso» была самай актыўнай тэрарыстычнай групоўкай у Лацінскай Амерыцы. На рахунку барацьбітоў за камунізм прыкладна 69 тысяч забітых. У 1992 годзе таварыша Гусмана злавілі, а саму групоўку прыкладна да 2006 года проста знішчылі сілавымі метадамі. Суд прызначыў Гусману пажыццёвы тэрмін. Аднак турма — не перашкода для інтымнага жыцця. Гусман вырашыў заключыць шлюб з Эленай Іпарагірэ, якая таксама сядзіць за кратамі. Дарэчы, іх і арыштавалі ў 1992 годзе разам. Аднак турэмнаму ведамству ідэя вяселля не спадабалася. У адказ Абімаэль і Элена паведамілі пра пачатак бестэрміновай галадоўкі. Былыя лідэры «Sendero Luminoso» кажуць, што ў рот нічога не возьмуць, пакуль ім не дадуць магчымасці хоць перыядычна быць разам.
Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)