Польшча. Бойка ў дзень незалежнасці

У Польшчы адзначалі нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці. Як вядома, 11 лістапада 1918 года была адноўленая польская дзяржаўнасць. Гэты год унёс вялікія карэктывы ў фармат святкавання. Усё з-за правых радыкалаў з арганізацый Нацыянальны радыкальны лагер і Агульнапольская моладзь, якія заявілі пра намер арганізаваць “Марш незалежнасці. Левыя ўспрынялі навіну як спробу рэвізіі гісторыі Польшчы. Вядома, што першы ўрад незалежнай Польшчы фармавалі сацыялісты. Сябрам Польскай сацыялістычнай партыі (PPS) доўгі час быў Пілсудскі.

У Польшчы адзначалі нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці. Як вядома, 11 лістапада 1918 года была адноўленая польская дзяржаўнасць. Гэты год унёс вялікія карэктывы ў фармат святкавання. Усё з-за правых радыкалаў з арганізацый Нацыянальны радыкальны лагер і Агульнапольская моладзь, якія заявілі пра намер арганізаваць “Марш незалежнасці. Левыя ўспрынялі навіну як спробу рэвізіі гісторыі Польшчы. Вядома, што першы ўрад незалежнай Польшчы фармавалі сацыялісты. Сябрам Польскай сацыялістычнай партыі (PPS) доўгі час быў Пілсудскі. У той жа самы час Раман Дмоўскі — ідэйны бацька польскіх правых — выступаў за саюз з Расіяй.
11 лістапада на вуліцу выйшлі калоны і левых, і правых. Усё закончылася бойкай і арыштамі 33 чалавек, пераважна з лагеру левых.
Па матэрыялах “Lewicа (Польшча)