Польшча. Будзе аэрапорт імя Болека?

Станіслаў Пента, дэпутат польскага сейму ад кансерватыўнай партыі “Права і Справядлівасць (PiS), знайшоў новы спосаб адпомсціць Леху Валенсе за яго апошнія ўчынкі. Нагадаем, што былы лідар “Салідарнасці пераглядзеў прынцыпы свайго палітычнага юнацтва і зараз адкрыта фліртуе з былымі камуністамі кшталту Ярузельскага. У якасці помсты Пента прапанаваў перайменаваць аэрадром у Гданьску, які цяпер носіць імя Леха Валенсы. У адпаведнасці з яго прапановай, аптымальная назва аб’екту — аэрапорт імя Болека.

Станіслаў Пента, дэпутат польскага сейму ад кансерватыўнай партыі “Права і Справядлівасць (PiS), знайшоў новы спосаб адпомсціць Леху Валенсе за яго апошнія ўчынкі. Нагадаем, што былы лідар “Салідарнасці пераглядзеў прынцыпы свайго палітычнага юнацтва і зараз адкрыта фліртуе з былымі камуністамі кшталту Ярузельскага. У якасці помсты Пента прапанаваў перайменаваць аэрадром у Гданьску, які цяпер носіць імя Леха Валенсы. У адпаведнасці з яго прапановай, аптымальная назва аб’екту — аэрапорт імя Болека. Болек у дадзеным выпадку — не герой папулярнага польскага мультсерыялу, а, калі верыць некаторым крыніцам, мянушка Валенсы, якую ён атрымаў падчас супрацоўніцтва з органамі бяспекі ў сацыялістычнай Польшчы.Па словах дэпутата, калі капітан самалёта абвяшчае пра пасадку ў аэрапорце імя Валенсы, яго ахоплівае пачуццё сораму. Пан Пента таксама лічыць, што слова “Валенса ў назве гданьскага аэрапорта кампраметуе ўвесь горад. Цікавай была рэакцыя ўлады на прапанову парламентарыя. Па словах аднаго з лідараў урадавай ліберальнай партыі “Грамадзянская платформа (РО), выказванні Пенты яшчэ раз даводзяць неабходнасць правяраць стан псіхічнага здароўя ўсіх кандыдатаў у Сейм.
Паводле польскай прэсы