Польшча. «Чатыры танкіста і сабака» ў 3d

Міжнародная медыйныя эксперты падвялі вынікі прыколаў, якія размясцілі 1 красавіка розныя выданні планеты. Што толькі ні прыдумалі журналісты. Так, «Le Tribune» змясціла інфармацыю пра тое, што з-за крызісу на ўрадавым узроўні прынята рашэнне распрадаць некаторыя экспанаты Луўра. Польскае тэлебачанне абвясціла пра намер нямецкага рэжысёра Паўля Маэра перазняць вядомы серыял «Чатыры танкіста і сабака», прычым у фармаце 3D. Нават паведамілі пра час прэм’еры — восень 2014 года. Трэба адзначыць добры жарт агенцтва IOL з Паўднёвай Афрыкі.

Міжнародная медыйныя эксперты падвялі вынікі прыколаў, якія размясцілі 1 красавіка розныя выданні планеты. Што толькі ні прыдумалі журналісты. Так, «Le Tribune» змясціла інфармацыю пра тое, што з-за крызісу на ўрадавым узроўні прынята рашэнне распрадаць некаторыя экспанаты Луўра. Польскае тэлебачанне абвясціла пра намер нямецкага рэжысёра Паўля Маэра перазняць вядомы серыял «Чатыры танкіста і сабака», прычым у фармаце 3D. Нават паведамілі пра час прэм’еры — восень 2014 года. Трэба адзначыць добры жарт агенцтва IOL з Паўднёвай Афрыкі. Яно распаўсюдзіла інфармацыю пра тое, што самалійскія піраты выразалі на дне Індыйскага акіяну сто метраў кабелю, праз які ў Афрыку ідзе інтэрнэт. Цяпер быццам злодзеі патрабуюць ад афрыканскіх дзяржаў мільярд долараў выкупу. Аднак, калі меркаваць па розыгрышах з маштабаў рэакцый на іх, то тут першае месца ў брытанскай ВВС. 1 красавіка ВВС заявіла, што маці Шэкспіра была з Францыі. Па той бок Ла-Маншу паверылі. Сенсацыю пракаментаваў асабіста міністр культуры Францыі. У эфіры ВВС ён паабяцаў, што Шэкспір як француз зойме паважнае месца ў французскай культуры.
Па матэрыялах «Times»