Польшча. Дзень народзінаў экс-прэзідэнта

На гэтым тыдні адзначае дзень народзінаў былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса. У гэтым годзе на прыёме ў гонар дня народзінаў палітыка ў Гданьску было больш за 200 чалавек.

На гэтым тыдні адзначае дзень народзінаў былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса. У гэтым годзе на прыёме ў гонар дня народзінаў палітыка ў Гданьску было больш за 200 чалавек.

Палітык нарадзіўся 29 верасня 1943 года ў мястэчку Папова ў сялянскай сям'і. Працаваў электрыкам на суднаверфі ў Гданьску, дзе ўзначаліў страйкавы камітэт. Сапраўдную вядомасць ён атрымаў як старшыня прэзідыума «Салідарнасці». Л. Валенса быў інтэрнаваны і знаходзіўся пад хатнім арыштам падчас дзеяння вайсковага становішча ў Польшчы. У 1990–1995 гадах ён быў прэзідэнтам краіны, увайшоў у гісторыю як першы некамуністычны кіраўнік. А за сваю дзейнасць атрымаў Нобелеўскую прэмію міру.

Лех Валенса стаў сапраўдным сімвалам эпохі, барацьбы за незалежнасць і свае правы. Як сказаў сам юбіляр: “Мне трэба жадаць толькі здароўя, пра астатняе я буду клапаціцца сам. Не вельмі адчуваю сябе ў гэтым узросце, было лепей, калі меў 20 гадоў.
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: