Арыгінальна адрэагаваў аўстрыйскі мастак і сябра мясцовай камуністычнай партыі Томас Рыхтэр на рашэнне ўладаў Польшчы забараніць выкарыстанне ў краіне камуністычнай сімволікі. Такі закон падпісаў
на мінулым тыдні польскі прэзідэнт. Польшча, такім чынам, стала наступнай пасля Венгрыі, Эстоніі і Літвы краінай Усходняй Еўропы, дзе публічнае выкарыстанне такіх сімвалаў, як чырвоная зорка, серп і
молат, цягне за сабою крымінальную адказнасць. Мастак прапанаваў камуністам краін, дзе камуністычныя сімвалы трапілі пад забарону, выкарыстоўваць чырвоны кружок або проста кропку падобнага колеру.
«Камунізм застаецца сучасным. Кропка», — такімі словамі заканчваецца маніфест Рыхтэра. Застаецца адзначыць, што прапанаваны Рыхтэрам дызайн камуністычнага руху
— белае поле плюс чырвонае кола, вельмі нагадвае сцяг Японіі.
Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)
Польшча. Камуністы, замест зоркі малюйце кола
- Замежжа
- 04-12-2009
Арыгінальна адрэагаваў аўстрыйскі мастак і сябра мясцовай камуністычнай партыі Томас Рыхтэр на рашэнне ўладаў Польшчы забараніць выкарыстанне ў краіне камуністычнай сімволікі. Такі закон падпісаў
на мінулым тыдні польскі прэзідэнт. Польшча, такім чынам, стала наступнай пасля Венгрыі, Эстоніі і Літвы краінай Усходняй Еўропы, дзе публічнае выкарыстанне такіх сімвалаў, як чырвоная зорка, серп і
молат, цягне за сабою крымінальную адказнасць. Мастак прапанаваў камуністам краін, дзе камуністычныя сімвалы трапілі пад забарону, выкарыстоўваць чырвоны кружок або проста кропку падобнага
колеру.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: