Польшча. Сум за камуністычным турызмам
Самы папулярны польскі партал Onet.pl сцвярджае, што пасля 20 гадоў падзення камуністычнага рэжыму палякаў, якія нарадзіліся да 1985 года, ахапіла дзіўная настальгія па камуністычнай мадэлі турызму. Форумы перапоўненыя падобнымі на эсэ гісторыямі пра тое, як добра ў часы камуны было разам з сябрамі збегчы з дому ад бацькоў на прыроду і жыць у палатках, або дапамагаць родзічам на вёсцы, або жыць у дамах адпачынку. Адначасова актыўна крытыкуюцца стандарты сучаснага турызму. Пры гэтым аўтары падобных опусаў прызнаюць, што тагачасная інфраструктура ў часы летніх адпачынкаў была проста ў хаосе.
Самы папулярны польскі партал Onet.pl сцвярджае, што пасля 20 гадоў падзення камуністычнага рэжыму палякаў, якія нарадзіліся да 1985 года, ахапіла дзіўная настальгія па камуністычнай мадэлі
турызму. Форумы перапоўненыя падобнымі на эсэ гісторыямі пра тое, як добра ў часы камуны было разам з сябрамі збегчы з дому ад бацькоў на прыроду і жыць у палатках, або дапамагаць родзічам на вёсцы,
або жыць у дамах адпачынку. Адначасова актыўна крытыкуюцца стандарты сучаснага турызму. Пры гэтым аўтары падобных опусаў прызнаюць, што тагачасная інфраструктура ў часы летніх адпачынкаў была проста
ў хаосе. У напрамку Балтыкі нельга было дастаць білетаў, у курортныя кафэ стаялі вялізарныя чэргі, у вагонах і аўтобусах было папросту нельга дыхаць з-за колькасці пасажыраў і таннай касметыкі. Аднак
цяпер чамусьці ўсё гэта падаецца такім мілым. Каментатары кажуць, што ў падобнай настальгіі няма нічога дзіўнага. Паўсядзённае жыццё ў Польскай Народнай Рэспубліцы было дастаткова сумнае і шэрае. І
нячастыя адпачынкі пакідалі больш значны эмацыйны след, чым цяперашнія туры ў Турцыю і Егіпет.
Па матэрыялах Onet.pl (Польшча)