Польшча. Валенса задаволены

Лех Валенса напісаў у сваім блогу, што наведаў у шпіталі генерала Войцеха Ярузельскага і вельмі рады, што яго здароўе пайшло на папраўку. Гаворка пра таго самага генерала Ярузельскага, які ў 1980-я ўзначальваў вайсковую дыктатуру ў Польшчы. Ахвярай яго вайсковага рэжыму быў таксама Лех Валенса, якога, як і шмат іншых дысідэнтаў, інтэрніравалі. З тых часоў шмат чаго змянілася. Былыя праціўнікі, здаецца, сталі дастаткова блізкімі па поглядах. Сам Валенса прызнаў галоўны аргумент Ярузельскага пра тое, што альтэрнатывай вайсковаму становішчу была вайсковая інтэрвенцыя СССР.

Лех Валенса напісаў у сваім блогу, што наведаў у шпіталі генерала Войцеха Ярузельскага і вельмі рады, што яго здароўе пайшло на папраўку. Гаворка пра таго самага генерала Ярузельскага, які ў 1980-я ўзначальваў вайсковую дыктатуру ў Польшчы. Ахвярай яго вайсковага рэжыму быў таксама Лех Валенса, якога, як і шмат іншых дысідэнтаў, інтэрніравалі. З тых часоў шмат чаго змянілася. Былыя праціўнікі, здаецца, сталі дастаткова блізкімі па поглядах. Сам Валенса прызнаў галоўны аргумент Ярузельскага пра тое, што альтэрнатывай вайсковаму становішчу была вайсковая інтэрвенцыя СССР. Прычым Валенса яўна ігнаруе думку шматлікіх сяброў «Салідарнасці», якія дасюль мараць прыцягнуць Ярузельскага да судовай адказнасці за злачынствы (у час вайсковага рэжыму каля 100 чалавек былі забітыя). Застаецца дадаць, што ў тым жа шпіталі (Вайсковы медычны інстытут), дзе ляжыць Ярузельскі, праходзіць курс рэанімацыі Яраслаў Валенса — сын Леха, які ў верасні трапіў у страшную аўтааварыю на трасе паміж Гданьскам і Варшавай. Матацыкл 34-гадовага Валенсы сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем. Акрамя пералому пазваночніка ў палітыка (Яраслаў Валенса — дэпутат Еўрапарламента) зафіксаваны пашкоджанні ўнутраных органаў, вялікая страта крыві, шматлікія пераломы ног і рук, поўная страта зубоў.
Паводле польскай прэсы