Дэмакратычная грамадскаcць Польшчы на вушах. Дзяржава відавочна праігнаруе 20-ю гадавіну гістарычных выбараў 4 чэрвеня 1989 года. Якраз на тых выбарах «Салідарнасць» атрымала
большасць у парламенце, якая фактычна значыла старт дэмакратычных рэформаў. Падзею спачатку хацелі гучна адзначыць на самым высокім узроўні з удзелам прадстаўнікоў ураду. Аднак напярэдадні
ўрачыстасцяў урад нечакана адмяніў святочныя мерапрыемствы. Сам урад спісвае такое рашэнне на бюракратычную анархію. Між тым, відавочна, што мерапрыемства, у якім павінны былі браць удзел сябры
прафсаюзаў, абавязкова значыла канфрантацыю. Польскія прафсаюзы, як і ўсе прафсаюзы свету, змагаюцца супраць намераў ураду вырашаць праблему за кошт працоўных. Самае смешнае, што нежаданне
прэм’ера Туска сустракацца з прафсаюзнікамі 4 чэрвеня раскрытыкаваў Саюз левых дэмакратаў — нашчадак партыі польскіх камуністаў, якая прайграла на выбарах 1989 года.
Па матэрыялах «Tribuna» (Польшча)
Польшча. Забылі пра юбілей перамогі дэмакратыі
- Замежжа
- 09-05-2009
Дэмакратычная грамадскаcць Польшчы на вушах. Дзяржава відавочна праігнаруе 20-ю гадавіну гістарычных выбараў 4 чэрвеня 1989 года. Якраз на тых выбарах «Салідарнасць» атрымала
большасць у парламенце, якая фактычна значыла старт дэмакратычных рэформаў. Падзею спачатку хацелі гучна адзначыць на самым высокім узроўні з удзелам прадстаўнікоў ураду. Аднак напярэдадні
ўрачыстасцяў урад нечакана адмяніў святочныя мерапрыемствы. Сам урад спісвае такое рашэнне на бюракратычную анархію.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: