Польшча. 175 жанчын выйшлі замуж за Хрыста
Вергінеткі — 175 жанчын у Польшчы выйшлі замуж за Ісуса Хрыста. Палова ў апошнія 4 гады. Кансекраваныя дзевы, свецкія манашкі. Разам з тым, як іх становіцца больш, пра іх можна менш гаварыць.
“Гэта неймавернае шчасце, што нарэшце знайшоўся хтосьці, хто цябе кахае. Але калі няма глыбокай веры, то немагчыма гэта зразумець. Людзі з гэтага смяюцца, здзекуюцца. А гэта ж ласка, гэта Бог заклікае на гэты шлях”, — кажуць вергінеткі.
Папулярнасць віду індывідуальнага кансекраванага жыцця ў Польшчы з году ў год павялічваецца. Яшчэ 4 гады таму дзеваў было толькі 80. Частка каталіцкай царквы лічыць гэта шанцам, каб мудрыя, высокаадукаваныя жанчыны, якія дагэтуль не жылі ў стане, які супярэчыць чысціні, былі шчыльна звязаныя з Царквой і сваім асяроддзем, служылі Богу і адначасова заставаліся жыць у грамадстве. Гэта значыць, яны працуюць, найчасцей як настаўніцы, катэхеткі або лекаркамі і медсёстрамі ў шпіталях, жывуць адзінока, самі на сябе зарабляюць і адначасова з’яўляюцца “нябеснымі жонкамі” Хрыста, знакам кахання Хрыста на зямлі.