Польшча адсвяткавала 25-годдзе “Салідарнасці” (фота)
“Мы ніколі не павінны забываць, што іскра свабоды прыйшла з Польшчы”, — прамовіў прэзідэнт ЗША Барак Абама на Замкавай плошчы Варшавы падчас урачыстасцяў з нагоды 25-годдзя “Салідарнасці”.

4 чэрвеня 2014. Варшава. На Замкавай плошчы можна назіраць за ўсімі падзеямі на вялікіх экранах
4 чэрвеня разам з палякамі адзначыць гэту дату ў Варшаву акрамя Барака Абамы прыбылі больш за 40 лідараў краін і каранаваных асоб. Паўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, не гледзячы на працоўны дзень, у цэнтр Варшавы прыйшлі тысячы жыхароў Польшчы і шматлікія турысты з розных краін свету.
Не гледзячы на такую колькасць першых асобаў дзяржаў свету, і беспрэцэдэнтныя меры бяспекі, варшавякі амаль не зведалі вялікіх нязручнасцей. Акрамя, бадай, таго, што на некаторы час быў зменены рух транспарту ў межах старога горада, а таксама па трасе, што вядзе з аэрапорта. Ды яшчэ вялікай колькасці паліцэйскіх і супрацоўнікаў спецслужбаў розных краін. Але пры гэтым звычайныя грамадзяне маглі бесперашкодна перасоўвацца ў непасрэднай блізкасці да першых асоб шматлікіх краін. Для тых жа, хто быў запрошаны непасрэдна да ўдзелу ва ўрачыстасцях дзейнічаў кантроль праз металашукальнікі.
Калі параўнаць гэтыя меры бяспекі з беларускімі, то можна сказаць, што ў Беларусі ў такім фармаце праходзяць якія-небудзь абласныя дажынкі.
Глядіце ўсё самі:

Рамкі з металашукальнікамі для праходу да памосту, дзе будуць прамаўляць лідары краін свету



На Замкавую плошчу прыйшло шмат прадстаўнікоў украінскай дыяспары


Сярод украінскіх сцягоў лунае і сцяг Венгрыі, каріны, дзе сёння існуе пагроза дэмакратыі



Увесь час на цэнтрам Варшавы кружылі паліцэйскія і вайсковыя верталёты. А таксама верталёты буйных тэлеканалаў

Чарга з жадаючых прайсці бліжэй рухалася даволі хутка


Побач у шматлікіх кафэ людзі пілі піва, каву, снедалі...

Тут жа праводзіўся пікет не згодных з тым, што адбываецца ў Польшчы. Надпіс на банеры: "Божа, барані нас ад такой свабоды!"


На замкавай плошчы быў заўважаны і адзін нацыянальны беларускі сцяг








Акцёр Анджэй Севярын чытае "Варшаўскую дэкларацыю Свабоды" — дакумент, падпісаны усімі ўдзельнікамі цырымоніі.
"Свабода і салідарнасць з'яўляюцца фундаментальнымі каштоўнасцямі, на якіх павінны быць заснаваныя адносіны паміж людзьмі, — гаворыцца ў дэкларацыі. — Павага да правоў чалавека і асноўных свабод з'яўляецца істотным фактарам справядлівасці і стабільнасці ва ўсім свеце". Дэкларацыя асуджае анэксію Крыма Расеяй, таму што " гэта парушае асновы палітычнай і прававой сістэмы ў Еўропе і падрывае функцыянаванне ўсёй міжнароднай сістэмы".
