Польшча. Дадатковы рэфэрэндум павінен адбыцца 25 кастрычніка
Анджэй Дуда звярнуўся з заклікам да Сенату вызначыць другі рэферэндум разам з парламенцкімі выбарамі.

Анджэй Дуда звярнуўся з заклікам да вышэйшай палаты польскага парламенту Сенату вызначыць другі рэферэндум разам з парламанцкімі выбарамі на 25 кастрычніка.
Прэзідэнт выступіў са зваротам да народу і патлумачыў, што ён лічыць патрэбным даць грамадзянам магчымасць выказацца на тры пытанні: 1) адносна абавязку пасылаць дзяцей у школу з 6-ці гадоў, 2) адносна павышэння пенсійнага ўзросту да 67 гадоў, 3) адносна магчымасці прыватызацыі лясоў у Польшчы.
Адначасова А.Дуда вырашыў не адмяняць рэферэндуму, які 6 верасня г.г. загадаў правесці былы прэзідэнт Б. Камароўскі. У гэтым галасаванні палякі будуць вырашаць, ці варта ўводзіць у краіне аднамандатныя акругі, ці надалей фінансаваць палітычныя партыі з дзяржбюджэту, і ці падтрымліваюць грамадзяне прынцып, што ў выпадку сумневаў падатковая прызнае рацыю падаткаплатніку.