Малады Фронт: будзем супрацьстаяць кандыдатам, якія не здымуцца з выбараў
Малады Фронт выступіў з заявай, што будзе супрацьстаяць кандыдатам, якія не здымуцца з выбараў
"Ва ўмовах, калі ў турмах застаюцца палітвязні за “выбары” 2010 года, удзельнічаць у выбарчай кампаніі без вызвалення палітвязняў — гэта не толькі ганебна, але такія паводзіны дазваляюць рэжыму Лукашэнкі нічым не турбуючыся набіраць усё новых і новых палітычных закладнікаў. Яркі таму прыклад арышт і прад’яўленне абвінавачвання па справе “графітыстаў”, — гаворыцца ў заяве Маладога Фронту.
"Таму Малады Фронт заклікае ўсіх кандыдатаў, якія прылічваюць сябе да дэмакратычнага руху, зняцца з выбараў і дамагацца вызвалення палітвязняў. Мы перакананы, што гэта наш агульны маральны абавязак перад кожным, хто церпіць за свабоду і перамены ў Беларусі.
Заяўляем, што ўсе кандыдаты, якія не здымуцца з выбараў – гэта частка сістэмы карнага рэжыму Лукашэнкі, якія будуць раздзяляць усю поўню маральнай адказнасці за беззаконнае ўтрыманне палітвязняў у турмах.
12 верасня, на адкрытым з'ездзе Маладога Фронту, актывісты руху разгледзяць стратэгію па супрацьдзеянні г.зв. кандыдатам ад апазіцыі, калі тыя да таго часу ня здымуцца з “выбарчай” кампаніі. Бо небяспеку для Беларусі ўяўляе не столькі Лукашэнка ці нейкі карны супрацоўнік ягонага рэжыму, колькi тыя маральныя прастытуткі, якія прылічваюць сябе да дэмакратычнага руху і тым самым дыскрэдытуюць апазіцыю і вачох мільёнаў прыхільнікаў пераменаў".