Польскі фатограф атрымаў міжнародную прэмію за праект «Шнары» — пра падаўленне пратэстаў у Беларусі
За фотапраект «Шнары» аб падаўленні пратэстаў 2020 года ў Беларусі супраць рэжыму Лукашэнкі польскі фатограф Енджэй Навіцкі адзначаны міжнароднай прэміяй імя Луіса Валтуэньі за гуманітарную фатаграфію. Гэтая ўзнагарода штогод уручаецца фондам «Урачы свету. Іспанія», піша The Guardian.
![Фота: Jędrzej Nowicki Фота: Jędrzej Nowicki](/img/v1/images/sznary.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Jędrzej Nowicki
Праца польскага фатографа прысвечана фізічным і псіхалагічным ранам, нанесеным сотням людзей.
Шнары, пакінутыя гэтымі падзеямі, адрозніваюцца па памерах і форме. Ёсць фізічныя шнары: удары, раны, пераломы. Але ёсць і псіхалагічныя шнары. Тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі, таксама пакіне глыбокія шнары ў сацыяльнай структуры.