Польшча абмяжоўвае экспарт сметанковага масла

Прычына такога кроку Польшчы — дэфіцыт масла і смятанкі на еўрапейскім рынку. За апошні месяц цэны на яго выраслі на 30 працэнтаў.

www.pixabay.com

www.pixabay.com



Польшча абмяжоўвае экспарт сметанковага масла. Прычынай такога кроку з’яўляецца дэфіцыт масла і смятанкі на еўрапейскім рынку.
На працягу апошняга месяца цэны на масла ў Еўропе выраслі на 30%. Цяпер у сярэднім тона масла каштуе 3400 еўра: гэта на 1 тысячу еўра больш, чым месяц таму. Акрамя таго, у Еўропе растуць цэны на малако і сыры.
Прычынай узніклага дэфіцыту з’яўляецца змяншэнне паставак малочнай сыравіны на заводы, а таксама масавыя закупкі масла і сухога малака для стратэгічных рэзерваў адначасова ў некалькіх еўрапейскіх краінах.
І таму польскія малаказаводы абмежавалі экспарт масла і іншых малочных вырабаў, каб іх хапіла на айчынным рынку.
www.radyjo.net