Польшча будзе патрабаваць кампенсацыю ад Расіі з-за бруднай нафты ў «Дружбе»
Польскі канцэрн Orlen запатрабуе ад Расіі кампенсацыю за страты з-за забруджанай нафты ў трубаправодзе «Дружба».

Старшыня праўлення Orlen Даніэль Абайтэк заявіў, што кампанія таксама запатрабуе кампенсацыі за недапастаўкі па кантрактах.
«Адна рэч — гэта невыкананне дамовы і непастаўка нафты», — заявіў ён.
Паводле яго слоў, у цяперашні час працягваецца ацэнка шкоды.
Паводле nn.by