Польшча хоча далучыцца да ліку еўрапейскіх лідараў касмічнай галіны

Польшча ўваходзіць у лік васьмі еўрапейскіх краін, якія ствараюць кансорцыум SST, які рэалізоўвае праекты ў касмічнай галіне.

870x489_0x0_detail_crop_1f7929384d9a681f07c9bf971a54f78e.jpg


Польскія фірмы могуць выкарыстаць хуткае развіццё касмічнай галіны ў Еўропе — пераконвае Польскае касмічнае агенцтва. Цягам бліжэйшых пару гадоў перад навукоўцамі, інжынерамі і бізнесам стаіць выклік, датычны касмічнага смецця і росту пагроз, якія з гэтым звязаны.

Польшча ўваходзіць у лік васьмі еўрапейскіх краін, якія ствараюць кансорцыум SST, які рэалізоўвае праекты ў касмічнай галіне. Старшыня Польскага касмічнага агенцтва Міхал Шаняўскі гаворыць, што Польшча мае добрую сетку тэлескопаў, лакалізаваных паміж Паўднёвай Амерыкай, Аўстраліяй і Афрыкай. Дзякуючы гэтаму можна дакладна сачыць за тым, што адбываецца на зямной арбіце, і стала ўдасканальваць сістэму папярэджання перад магчымымі сутыкненнямі:

Мы з’яўляемся адным з лідараў, калі казаць увогуле пра свядомасць таго, што адбываецца ў космасе. А ў выпадку тэлескопаў — мы лідары па колькасці, якасці і размяшчэнні тэлескопаў. Мы хочам яшчэ больш разбудаваць нашу сетку тэлескопаў. У бліжэйшыя тры гады мы ўкладзем некалькі мільёнаў.

Ужо цяпер на арбіце кружыць каля мільёна касмічнага смецця дыяметрам больш за 1 сантыметр. У касмічных умовах нават невялікія аб’екты пераўтвараюцца ў «зброю», здольную знішчыць сярэдняй велічыні спадарожнік і Міжнародную касмічную станцыю.

www.polskieradio.pl