Польшча. На борце Ту-154М дайшло да шэрагу аварыяў

У Ваенна-тэхнічнай акадэміі Польшчы адбыўся паказ фільму з рэканструкцыяй трагічнага палёту.

Фота: PAP/SERGEI CHIRIKOV

Фота: PAP/SERGEI CHIRIKOV

На борце прэзідэнцкага Ту-154М адбылася была серыя аварыяў. Пра гэта сведчаць высновы даследавання Падкамісіі па расследаванні прычынаў авіякатастрофы пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года. Сёння ў Ваенна-тэхнічнай акадэміі адбыўся паказ фільму з рэканструкцыяй трагічнага палёту 10 красавіка 2010 года.

Паводле яго, эксперымент паказаў, што знішчэнне левага крыла самалёту не магло адбыцца ў выніку сутыкнення з перашкодамі, паколькі адзінай перашкодай на шляху самалёта была бяроза. Тым часам паводле фільму, крыло пачало развальвацца яшчэ перад сутыкненнем з бярозай. Першая частка самалёта ляжала 25 метраў перад бярозай.

Нягледзячы на пашкоджанні, пілоты захавалі кантроль над самалётам і пачалі паспяхова нанава падымацца. Паводле дыктара, гэта падвяргае вынікі расследавання камісіі МАК і польскай Камісіі па расследаванні авіякатастроф дзяржаўнай авіяцыі пад кіраўніцтвам Ежы Мілера, якая раней расследавала прычыны авіякатастрофы.

www.radyjo.net