Польшча спрасціла прыём на працу лекараў з-за мяжы
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб унясенні змяненняў у некаторыя законы з мэтай забеспячэння медустаноў краіны медыцынскім персаналам у перыяд эпідэміі.
![potwierdzenie_dyplomu_lekarza_w_polsce.jpg potwierdzenie_dyplomu_lekarza_w_polsce.jpg](/img/v1/images/potwierdzenie_dyplomu_lekarza_w_polsce.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мэтай закона з’яўляецца забеспячэнне магчымасці працаўладкавання ў Польшчы на спрошчаных умовах, сярод іншага, медсясцёр, акушэрак, дыягностаў і парамедыкаў з-за межаў Еўрапейскага Саюза, перадае АФН.
Закон таксама спрашчае вяртанне да медыцынскай прафесіі людзей, у якіх быў перапынак у працы больш за 5 гадоў.
Каб атрымаць права працаваць лекарам у Польшчы любая асоба, незалежна ад грамадзянства, якая атрымала адукацыю лекара за межамі Еўрапейскага Саюза, павінна знайсці месца працы ў Польшчы, атрымаць адтуль даведку аб тым, што яго гатовыя ўзяць на пэўную пасаду, і падаць камплект дакументаў у Міністэрства аховы здароўя Польшчы.