«Польшча знаходзіцца на пачатковым этапе эпідэміі»

У Польшчы ўзровень смяротнасці ў выніку хваробы COVID-19, якая развіваецца пасля заражэння SARS-CoV-2, складае 5%.



70d6ddb4d9ee00c8609700c66f3ca3f545a07321.jpg

Польшча знаходзіцца на пачатковым этапе эпідэміі, мяркуе вядомы польскі лекар, імунолаг і інфекцыяніст, кандыдат медыцынскіх навук Павел Гжэсёўскі.

Паводле спецыяліста, у параўнанні з іншымі краінамі Еўропы пік эпідэміі ў Польшчы наступіць са спазненнем на месяц альбо нават два ў сувязі з тым, што Варшава адносна хутка адрэагавала на пагрозу і ўвяла сур'ёзныя абмежаванні ў грамадскім жыцці.

Адначасова Павел Гжэсёўскі папярэджвае, што непрадуманае зняцце ўведзеных абмежаванняў можа прывесці да росту заражэння каронавірусам SARS-CoV-2.

Спецыяліст звяртае ўвагу на тое, што ў розных еўрапейскіх краінах смяротнасць у выніку заражэння розная. Для прыкладу, у Германіі яна складае 3–4%, у Іспаніі — 10%, а ў Італіі — ажно 14%. Узровень смяротнасці ў Італіі высокі таму, што каронавірусам заразілася шмат пажылых людзей,
для якіх SARS-CoV-2 уяўляе сурʼёзную пагрозу.

Павел Гжэсёўскі сказаў, што ў Польшчы ўзровень смяротнасці ў выніку хваробы COVID-19, якая развіваецца пасля заражэння SARS-CoV-2, складае 5%.

На сённяшні дзень у Польшчы выяўлена больш за 15 тысяч носьбітаў каронавіруса.

www.polskieradio.pl