Праціўнікі ЛГБТ-маршу ў Любліне спрабавалі заблакаваць шэсце
Другі ЛГБТ-«Марш роўнасці» прайшоў сёння ў Любліне з удзелам 1000 чалавек. Марш прайшоў па вуліцах горада ў ачапленні паліцэйскага кардона. Праціўнікі спрабавалі заблакаваць шэсце, паведамляе Onet.pl.
Паліцэйская машына з вадзяной гарматай была за праціўнікамі маршу. Над маршам і яго праціўнікамі кружыў паліцэйскі верталёт.
Першая спроба блякавання маршу яго праціўнікамі здарылася ў пачатку. Недалёка ад месца, дзе збіраліся ўдзельнікі маршу, на дарозе стаяла група з 200 чалавек, некаторыя ў балаклавах. Паліцыя заклікала іх адступіць, і калі яны не адрэагавалі, паліцыя ўжыла слёзатачывы газ і адціснула іх назад.
Таксама паліцыя ўжыла вадзяную гармату, каб прымусіць праціўнікаў маршу пакінуць дарогу. У бок маршу з вокнаў выляталі яйкі.
Затым здарылася другая спроба заблакаваць шэсце, актывісты разгарнулі сцяг з надпісам: «Нацыя, якая абураная, мае права на надзею, але гора тым, хто гніе ў цішыні».
Паліцыя заклікала іх пакінуць вуліцу, і калі яны не паслухалі, праваахоўнікі ўжылі слёзатачывы газ і вадзяную гармату.
Па папярэдніх даных, паліцыя затрымала з дзясятак чалавек, якія спрабавалі заблакаваць марш.
nn.by