Прафсаюз Lufthansa Technik заклікаў рабочых не рамантаваць самалёт Лукашэнкі
Рабочыя Lufthansa Technik гатовыя адкласці ў бок гаечныя ключы, каб не абслугоўваць самалёт Лукашэнкі-Боінг 737 з рэгістрацыйным нумарам EW-001PA, які прызямліўся 13 кастрычніка 2020 года ў аэрапорце Фульсбютэля.
"Пункт прызначэння — vы, кампанія Lufthansa Technik. Самалёт будзе абслугоўвацца тут. Гэта самалёт таго самага Лукашэнкі, які аддаў загад страляць з баявой зброі ў дэманстрантаў у Беларусі. Нават калі мы, прафсаюзныя актывісты кампаніі Lufthansa Technik, самі вядзем цяжкія перамовы з працадаўцам ва ўмовах эканамічнага крызісу і змагаемся за вашы інтарэсы, тым не менш, мы не забываем нашу даўнюю традыцыю міжнароднай салідарнасці і стаім бок аб бок з беларускімі рабочымі", — гаворыцца ва ўлётцы прафсаюза кампаніі LufthansaTechnik, якая распаўсюджваецца сярод яе работнікаў.
Ва ўлётцы ўтрымліваецца шэраг патрабаванняў да беларускага ўраду: "Мы патрабуем адстаўкі Лукашэнкі і сапраўдных дэмакратычных выбараў! Мы патрабуем вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і неадкладнага аднаўлення на працы тых калег, якія страцілі працу! Мы патрабуем, каб усе супрацоўнікі маглі свабодна аб'ядноўвацца ў незалежныя прафсаюзы!@.
Ва ўлётцы гаворыцца, што амаль 31 год таму ў кампаніі была вельмі падобная сітуацыя. Кіраўнік Румыніі Чаўшэску душыў пратэсты рабочых, пакуль работнікі Lufthansa Technik павінны былі рамантаваць яго самалёт. Тады яны ў знак пратэсту адклалі ў бок гаечныя ключы.