Прататып карабля Starship выбухнуў падчас выпрабаванняў
Прататып марсіянскага карабля Ілана Маска выбухнуў падчас выпрабаванняў.
Наступныя
тэставыя мадэлі Starship 9 і 10 ўжо амаль гатовыя да запускаў, а 11, 12, 13, 14,
15 і 16-мадыфікацыі Starship цяпер вырабляюцца, паведамляе korrespondent.net.
Прататып міжпланетнага шматразовага касмічнага карабля кампаніі Ілана Маска Starship SN8 амерыканскай кампаніі SpaceX выбухнуў падчас выпрабаванняў. Трансляцыя ў сераду, 9 снежня, вялася на YouTube-канале кампаніі.
Starship SN8 запускалі з пускавога комплексу ў горадзе Бока Чыка, штат Тэхас.
Карабель разбурыўся падчас прызямлення, пры дотыку з пасадачнай пляцоўкі. Пры гэтым да таго ён шчасна стартаваў з палігона і дасягнуў планавай вышыні — 12,5 км.
Starship SN8 з насавым абцякальнікам і стабілізатарамі прызначаны для шматразовага выкарыстання і прызначаны для будучых палётаў на Марс.
Тэставую мадэль шматразовага міжпланетнага карабля Starship упершыню запусцілі на значную вышыню, каб праверыць яе аэрадынаміку і ажыццяўляць кіраваную вертыкальную пасадку ў зададзеную кропку.
Напярэдадні запуску Маск адзначаў, што з "імавернасцю ⅓" (33.3%) запуск "пройдзе паспяхова".
Таксама, каментуючы запуск мадэлі, старшы інжынер SpaceX па палётах на Марс Ларс Блэкмар адзачыў, што гэты запуск — "вялікі крок да 100% шматразовых ракет, якія змогуць даставіць нас на Месяц і Марс. Магчыма, не атрымаецца з першага разу, таму пажадайце нам поспеху!".