Пратэсты ў ЗША: у натоўп заехала аўто, кіроўца распачаў страляніну
Кіроўца аўтамабіля затрыманы. У выніку інцыдэнту пацярпеў як мінімум адзін чалавек.

Фота: seattletimes.com
У амерыканскім Сіэтле 7 чэрвеня аўтамабіль заехаў у натоўп удзельнікаў акцыі пратэсту, кіроўца выйшаў з машыны і распачаў страляніну.
Паводле выдання The Seattle Times, у выніку страляніны пацярпеў адзін чалавек. Ён дастаўлены ў бальніцу і знаходзіцца ў стабільным стане.
Кіроўца затрыманы. Паліцыя расследуе здарэнне.
Нагадаем, у ЗША працягваюцца пратэсты з-за гібелі ў Мінеапалісе афраамерыканца Джорджа Флойда падчас затрымання паліцыяй.
У шэрагу гарадоў акцыі перараслі ў беспарадкі, акты вандалізму, падпалы і рабаванні. Яны суправаджаліся сутыкненнямі з сілавікамі. З абодвух бакоў ёсць шматлікія ахвяры і пацярпелыя.
Паводле korrespondent.net