Прэм'ер Новай Зеландыі нарадзіла і сыходзіць у дэкрэт. На шэсць тыдняў

Кіраўнік урада Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн стала другой у гісторыі жанчынай-кіраўніком дзяржаўнай улады, якая нарадзіла дзіця. Першай была прэм'ер-міністр Пакістана Беназір Бхутта, якая нарадзіла дачку ў 1990 годзе.

_102139140_gettyimages_973819458.jpg

37-гадовая Ардэрн — самы малады прэм'ер Новай Зеландыі з 1856 года. Прэм'ер-міністр нараджала ў бальніцы Оклэнда — праз чатыры дні пасля меркаванай даты родаў. У прэм'ера — дзяўчынка, гэта яе першае дзіця.
Джасінда Ардэрн мае намер ўзяць водпуск па доглядзе за дзіцём на шэсць тыдняў. Падчас яе адсутнасці абавязкі кіраўніка ўрада будзе выконваць віцэ-прэм'ер Ўінстан Петэрс. Ардэрн паабяцала працаваць з урадавымі дакументамі дома.
Ардерн размясціла пост у "Інстаграме", у якім гаворыцца, што яна і яе партнёр цяпер адчуваюць тыя ж самыя пачуцці, што і іншыя новаспечаныя бацькі, і вельмі ўдзячныя людзям за дабрыню і цёплыя пажаданні.
"Сардэчна запрашаем у нашу вёску, маленькая!" - напісала ў "Інстаграме" Джасінда Ардэрн.


Джасінда Ардэрн ўзначальвае Лейбарысцкую партыю краіны.
На ўсеагульных выбарах 23 верасня 2017 года, Лейбарысцкая партыя атрымала 46 месцаў, павялічыўшы сваё прадстаўніцтва на 14 дэпутатаў.
У кастрычніку 2017 года ў ўзросце 37 гадоў Ардэрн стала самай маладой жанчынай у свеце на пасадзе кіраўніка ўрада. Ардерн — трэцяя ў гісторыі Новай Зеландыі жанчына-прэм'ер пасля Джэні Шыплі (1997-1999) і Хелен Кларк (1999-2008).
У канцы студзеня 2018 года Ардэрн абвясціла аб тым, што цяжарная ад свайго партнёра Кларка Гейфорда і чакае нараджэння дзіцяці ў чэрвені.
«Я не першая працуючая жанчына, у якой ёсць дзіця. Многія рабілі ўсё гэта да мяне», — сказала Ардэрн у інтэрв'ю Новазеландскаму радыё.
Паводле bbc.com