Прэм’ер Польшчы пазнаёміў кіраўніка Еўрапейскай камісіі з планам для Беларусі
Сёння, 24 верасня, у Бруселі кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен сустрэлася з лідарамі Вышаградскай групы.
Падчас сустрэчы з кіраўніком Еўрапейскай камісіі польскі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі прадставіў дэталі плана дапамогі для Беларусі, перадае «Польскае радыё».
«План быў прыняты добра. Мы хочам прадставіць пазітыўную прапанову для беларускага грамадства», — сказаў кіраўнік польскага ўрада.
План таксама будзе прэзентаваны на саміце ЕС у Бруселі на наступным тыдні.