Прэзідэнт Косава сышоў з пасады — Гаагскі трыбунал абвінаваціў яго ў забойствах

Гаагскі трыбунал афіцыйна прад'явіў Хашыму Тачы абвінавачванні ў больш чым 100 забойствах. Раней Тачы даў паказанні ў Гаазе ў офісе спецыяльнага трыбунала, які займаецца расследаваннем ваенных злачынстваў

Фота: kosova-sot.info

Фота: kosova-sot.info

Прэзідэнт самаабвешчанага Косава Хашым Тачы падаў у адстаўку пасля пацверджання афіцыйных абвінавачванняў супраць яго ў ваенных злачынствах. Пра гэта паведаміла korrespondent.net са спасылкай на косаўскае выданне Kosova Press.

Хашым Тачы на прэс-канферэнцыі заявіў, што выконвае абяцанне і сыходзіць у адстаўку.

Нагадаем, што Тачы 13 ліпеня даў паказанні ў Гаазе ў офісе спецыяльнага трыбунала, які займаецца расследаваннем ваенных злачынстваў, учыненых у Косава ў 1998–1999 гадах падчас вайны за незалежнасць ад Сербіі.

Тачы падчас вайны ўзначальваў Вызваленчую армію Косава. Афіцыйнае абвінавачванне супраць яго і іншага ўплывовага косаўскага палітыка, былога палявога камандзіра Кадры Веселе, было прад’яўлена 24 чэрвеня.

Прэзідэнт Косава адпрэчвае абвінавачванні міжнароднага трыбунала, вылучаныя на падставе праведзенага расследавання і шматлікіх сабраных сведчанняў. Па словах Хашыма Тачы, ён мог зрабіць палітычныя памылкі, але не ваенныя злачынствы.

Паводле korrespondent.net