Прэзідэнт Кыргызстана Жээнбекаў падаў у адстаўку

"Заяву аб адстаўцы падпісана прэзідэнтам", — паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы ў чацвер, паведамляе Інтэрфакс-Захад.

0b8dc105_35ed_4436_b851_964e2d33dd14_w1023_r1_s.jpg


Перамовы аб адстаўцы прэзідэнта Кыргызстана пачаліся 14 кастрычніка, пасля таго, як Садыр Жапараў быў прызначаны прэм'ер-міністрам Рэспублікі. Прэм'ер паабяцаў, што будзе дамагацца адстаўкі прэзідэнта Жээнбекава, што "з'яўляецца патрабаваннем народа".
У сваю чаргу прэс-служба прэзідэнта 14 кастрычніка заяўляла, што Жээнбекаў гатовы пакінуць пасаду, але сыдзе толькі пасля новых парламенцкіх выбараў, якія яшчэ не прызначаныя, бо цяпер "гэта прывядзе да непрадказальнага сцэнару развіцця падзей на шкоду дзяржаве".
Упершыню заклікі да адстаўкі прэзідэнта прагучалі на мітынгах у пачатку мінулага тыдня, калі незадаволеныя вынікамі парламенцкіх выбараў палітычныя парыі выступілі супраць вынікаў галасавання. Лідары партый "Чон Казат" (Вялікі паход), "Рэспубліка" і "Ыйман нуру" (прамень веры), якія ўдзельнічалі ў пратэстах, увайшлі ў новы ўрад.