Прэзідэнт Польшчы абмеркаваў Беларусь у Ватыкане
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі падчас візіту ў Ватыкан 25 верасня. Беларуская тэма была закранута падчас гутаркі з кардыналам П’етра Паралінаі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Польшчы.
Дуда і Паралін пагадзіліся, што трэба падтрымліваць людзей, якія жадаюць сапраўднай дэмакратыі і свабоды.
«Але, вядома, Беларусь сама павінна вырашаць сваю будучыню на свабодных і сумленных выбарах», — сказаў Дуда.
Бакі пагадзіліся, што міжнародная супольнасць павінна патрабаваць ад Беларусі правядзення сумленных выбараў. «У гэтым трэба падтрымаць беларускі народ. Міжнародная супольнасць павінна падтрымаць беларускі народ», — лічыць Дуда.