Прынцу Філіпу зробяць аперацыю на сцягне
Прынц Філіп, муж каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы, шпіталізаваны для правядзення планавай аперацыі на тазасцегнавым суставе.
Пра гэта паведаміла прэс-служба Букінгемскага палаца.
«Яго Каралеўская Высокасць Герцаг Эдынбургскі быў прыняты на лячэнне ў бальніцу караля Эдуарда VII у Лондане сёння днём для правядзення запланаванай хірургічнай аперацыі на сцягне, якая адбудзецца заўтра», — паведаміла ў аўторак прэс-сакратар.
Прынц Філіп адышоў ад каралеўскіх абавязкаў у жніўні 2017 года.
Паводле bbc.com