Пуцін падпісаў законы аб фэйкавых навінах і непавазе да ўлады

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў законы аб пакаранні за фэйкавыя навіны і непавагу да ўлады.

Фота ourlife.in.ua

Фота ourlife.in.ua

Дакументы апублікаваныя на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Праекты былі ўнесены ў Дзярждуму 12 снежня.

Савет па правах чалавека пры прэзідэнце РФ спачатку папрасіў савет Федэрацыі адхіліць абодва закона, а затым звяртаўся з просьбай да Пуціна не падпісваць іх, а адправіць на дапрацоўку.

Паводле новага закона, за публікацыю фэйкавых навін штраф для грамадзян складзе да 100 тысячаў расійскіх рублёў, службовых асобаў — да 200 тысячаў рублёў, юрыдычных — да 500 тысячаў рублёў. Пры паўторным парушэнні або пры стварэнні перашкод для работы аб'ектаў жыццезабеспячэння, інфраструктуры, прамысловасці або банкаў максімальны штраф для юрыдычных асобаў — 1 мільён рублёў, пры цяжкіх наступствах — 1,5 мільён рублёў. Закон аб фэйкавых навінах таксама мае на ўвазе пазасудовае блакаванне.

За абразу ўлады прадугледжаны штрафы ад 1 да 5 тысяч рублёў або адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак.

Паводле meduza.io, www.kommersant.ru