Радыкальна правая «Партыя свабоды» прайграла на выбарах у Нідэрландах

Скончыліся парламенцкія выбары ў Нідэрландах.

rutte_wilders_650x410.jpg

Як паведамляюць інфармагенцтвы, выбары скончыліся, па папярэдніх дадзеных, перамогай праваліберальнай «Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю», якую ўзначальвае дзеючы прэм'ер-міністр краіны Марк Рутэ.
Партыя Рутэ атрымала 32 парламенцкіх мандата. Радыкальна правая «Партыя свабоды», якая выступае супраць мігрантаў і за выхад з ЕС, — найбольш небяспечны для Рутэ супернік — прайграла, але, тым не менш, атрымала 19 мандатаў.
Кіраўнік «Партыі свабоды» нацыяналіст Герт Вілдэрс прызнаў паразу, аднак гатовы да перамоваў па фарміраванні кааліцыі.
Паведамляецца, што яўка на выбары склала 81%.
Паводле belnovosti.by