Расія. Будзе руская “Tea Рarty”

Хуткае абнаўленне партыйнага заканадаўства ў Расіі, калі для рэгістрацыі партыі будзе патрэбна ўсяго 500 подпісаў, выклікала ажыўленне не толькі ў нефармальных партыйных нішах. У чаканні лібералізацыі заканадаўства з’яўляюцца партыі з рэлігійным ухілам. Так, з’явілася інфармацыя пра тое, што “прадстаўнікамі монатэістычных рэлігій (хрысціянамі, мусульманамі і іудзеямі) у Маскве быў створаны Арганізацыйны камітэт палітычнай партыі “Дзесяці запаветаў.

Хуткае абнаўленне партыйнага заканадаўства ў Расіі, калі для рэгістрацыі партыі будзе патрэбна ўсяго 500 подпісаў, выклікала ажыўленне не толькі ў нефармальных партыйных нішах. У чаканні лібералізацыі заканадаўства з’яўляюцца партыі з рэлігійным ухілам. Так, з’явілася інфармацыя пра тое, што “прадстаўнікамі монатэістычных рэлігій (хрысціянамі, мусульманамі і іудзеямі) у Маскве быў створаны Арганізацыйны камітэт палітычнай партыі “Дзесяці запаветаў. Мэтай партыі абвешчана “кансалідацыя ўсіх адказных рэлігійных, нацыянальных, грамадска-палітычных сіл і грамадзян Расійскай Федэрацыі для забеспячэння трывалага міру і грамадскай згоды. Старшынёй аргкамітэта партыі абраны Сяргей Мезенцаў — прафесар Духоўнай акадэміі Садружнасці евангельскіх хрысціян Расіі. Ужо маецца рашэнне правесці ўстаноўчы з’езд новай партыі ў студзені-лютым 2013 года, калі ў поўным аб’ёме пачне працаваць прапанаваны Дзмітрыем Мядзведзевым абноўлены закон пра партыі. Аднак партыю “Дзесяці запаветаў чакае моцная канкурэнцыя. Адначасова з’явіліся ініцыятывы па стварэнні партыі “Святая Русь, Праваслаўнай сацыялістычнай партыі, Партыі народнай большасці. Зараз у свеце назіраецца інтарэс ды рэлігійнага фундаменталізму. Можна згадаць хаця б амерыканскую кансерватыўную групоўку “Tea Рarty.
Паводле расійская прэсы