Расія. Экстрэміст Максім Горкі
Праваабаронцы кубанскага горада Новарасійск звярнуліся да абласной пракуратуры з незвычайнай прапановай: прызнаць п’есу Максіма Горкага «Мяшчане» экстрэмісцкай і канфіскаваць яе са школьных бібліятэк. Раней пракуратура прапанавала суду забараніць адну з мясцовых арганізацый праваабаронцаў за тое, што яе актывісты выйшлі на пікет з транспарантам: «Правы не даюць, іх бяруць». Пракурор палічыў тэкст экстрэмісцкім. Між тым, гэта фраза — цытата з п’есы Горкага «Мяшчане».
Праваабаронцы кубанскага горада Новарасійск звярнуліся да абласной пракуратуры з незвычайнай прапановай: прызнаць п’есу Максіма Горкага «Мяшчане» экстрэмісцкай і
канфіскаваць яе са школьных бібліятэк. Раней пракуратура прапанавала суду забараніць адну з мясцовых арганізацый праваабаронцаў за тое, што яе актывісты выйшлі на пікет з транспарантам:
«Правы не даюць, іх бяруць». Пракурор палічыў тэкст экстрэмісцкім. Між тым, гэта фраза — цытата з п’есы Горкага «Мяшчане». Грамадзянскія
актывісты жартам прапануюць органам давесці справу да лагічнага фіналу: забараніць аўтара гэтых слоў. Тым больш, што ў «Мяшчанах» Горкі куды больш радыкальны. «Чалавек
павінен заваёўваць правы, калі не хоча быць раздаўленым абавязкамі», — кажа адзін з персанажаў «Мяшчан».
Па матэрыялах расійскай прэсы