Далёка не адназначную рэакцыю выклікала ўступленне ў сілу ўказа Дзмітрыя Мядзведзева аб фармаванні ў рамках расійскага войска спецыяльнай часткі казакоў. Лічыцца, што менавіта сюды будуць
накіроўваць моладзь з раёнаў, дзе захаваліся казацкія традыцыі (Растоўская вобласць, Кубань і г. д.). Галоўны сэнс ініцыятывы, па словах прадстаўніка Мінабароны, — «захаванне
традыцый і стварэння новага вобразу арміі». Аднак не ўсё так проста. Спецыялісты заклікаюць Крэмль як мага хутчэй адмовіцца ад гэтай ідэі. Па-першае, вяртанне да традыцый азначае стварэнне
новага асобнага вайсковага статусу выключна для гэтага фармавання. Казакі не ведалі такіх чыноў, як, напрыклад, яфрэйтар. Затое ў іх былі харунжы, атаман і г. д. Па-другое, дывізія з казакоў
— не што іншае, як нацыянальнае фармаванне (шмат казакоў адмаўляюцца лічыць сябе расіянамі). Ці не дасць фармаванне дывізіі падставу іншым этнасам РФ патрабаваць стварэння сваіх нацыянальных
вайсковых частак?
Па матэрыялах расійскай прэсы
Расія. Новы вобраз расійскага войска
- Замежжа
- 19-02-2010
Далёка не адназначную рэакцыю выклікала ўступленне ў сілу ўказа Дзмітрыя Мядзведзева аб фармаванні ў рамках расійскага войска спецыяльнай часткі казакоў. Лічыцца, што менавіта сюды будуць
накіроўваць моладзь з раёнаў, дзе захаваліся казацкія традыцыі (Растоўская вобласць, Кубань і г. д.). Галоўны сэнс ініцыятывы, па словах прадстаўніка Мінабароны, — «захаванне
традыцый і стварэння новага вобразу арміі». Аднак не ўсё так проста. Спецыялісты заклікаюць Крэмль як мага хутчэй адмовіцца ад гэтай ідэі.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: